- бяздзетуха
- бяздзетуха, -і
ж.
разм.
Бездетная женщина.І з дзецьмі ім таксама моцна не пашанцавала - бяздзетухаю засталася Марыська. Крапіва. Помніце, як яна, бяздзетуха, вялікую-вялікую ляльку купіла сабе, - ну як твая, Марфа, Галя - плаццяў ёй панашыла, у хаце памыець, адзенець яе, пасадзіць на ўслоне, валасы ёй будзіць расчэсваць і ўсё гаворыць, як з жывою. Сіпакоў. У памагатыя гнаць кароў Сарока дала Мацвею брыгадзіраву жонку Мальвіну - бяздзетуха, гаспадар у салдатах, маладая - якраз падыходзіць. Лобан.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.